Фота з архіва
12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не паркавацца пад дрэвамі, правільна выбіраць скорасны рэжым - гэтыя і іншыя правілы неабходна выконваць ва ўмовах пагаршэння надвор'я і ўзмацнення ветру. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МУС.
Паводле інфармацыі Белгідрамета, на нядзелю аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. У многіх раёнах парывы ветру могуць дасягаць 15-20 м/с, месцамі пройдуць дажджы.
"У ветранае надвор'е не паркуйцеся пад дрэвамі, паблізу ліній электраперадачы, канструкцый з высокай паруснасцю і слаба замацаваных. Пераадольваючы адкрытыя з моцным прадзіманнем участкі мясцовасці, трымайце руль дзвюма рукамі. З асаблівай асцярожнасцю апярэджвайце велікагрузы і іншыя буйнагабарытныя транспартныя сродкі, будзьце гатовы да раптоўных бакавых парываў ветру. Улічвайце, што ён можа выносіць на праезную частку сарваныя рэкламныя банеры, дарожныя блокі і знакі, фрагменты дрэў", - паведамілі ў прэс-службе.
Ва ўмовах недастатковай бачнасці спецыялісты раяць знізіць скорасць, уключыць блізкае святло фар, пазбягаць рэзкіх манеўраў, разгонаў і тармажэнняў.
"Пешаходам пры перасячэнні праезнай часткі не трэба закрываць сабе агляд капюшонам, парасонам. У пахмурнае надвор'е рэкамендуецца абазначаць сябе адзеннем павышанай бачнасці, а ў цёмны час сутак - абавязкова карыстацца святловяртальнымі элементамі", - паведамілі ў прэс-службе.-0-