3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ўзнагародзілі навучэнцаў і студэнтаў - пераможцаў міжнародных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, па падтрымцы таленавітай моладзі. Урачыстая цырымонія прайшла ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Нагрудныя знакі "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў" уручаны 38 навучэнцам і студэнтам, якія атрымалі перамогу ў міжнародных алімпіядах па вучэбных прадметах, навукова-даследчых канферэнцыях.
"Мы сёння бачым, што наша моладзь з'яўляецца адоранай, таленавітай, яна сваёй працай і поспехамі праслаўляе нашу краіну на сусветнай арэне, - адзначыў міністр адукацыі Андрэй Іванец. - І мы чарговы раз даказалі, што Беларусь з'яўляецца краінай інтэлектуальнай, адукаванай і вельмі багатай на таленавітую моладзь. Дзякуючы падтрымцы нашага Прэзідэнта практычна ўжо на працягу 30 гадоў больш як 1,7 тыс. юнакоў і дзяўчат сталі лаўрэатамі спецыяльнага фонду, больш за 43 тыс. таленавітых адораных хлопцаў і дзяўчат атрымалі падтрымку спецфонду. Кіраўнік дзяржавы гаворыць, што таленавітая, адораная, адукаваная моладзь - гэта стратэгічны рэсурс краіны, а наша задача стварыць усе неабходныя ўмовы, каб яны маглі не проста прадэманстраваць свае поспехі, а адбыліся ў далейшым як прафесіяналы, прыйшлі ў навуку, адукацыю, сферу культуры, інавацый і тым самым унеслі свой уклад у развіццё нашай краіны".
Міністр культуры Руслан Чарнецкі падкрэсліў, што вялікую ролю ў поспехах таленавітай моладзі адыгрываюць педагогі. "Гэтыя людзі адносяцца да вучняў, як да сваіх дзяцей. Яны з'яўляюцца другімі бацькамі, якія ўклалі ў таленавітую моладзь сябе без астатку", - дадаў ён.
На мерапрыемстве ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Беларусі былі ўручаны настаўнікам і выкладчыкам за шматгадовую плённую працу па развіцці інтэлектуальнай адоранасці вучняў і стварэнні ва ўстанове эфектыўнага адукацыйнага асяроддзя, якое дае магчымасць раскрыць творчы, навучальна-пазнавальны і даследчы патэнцыял навучэнцаў.-0-