Сцяг Панядзелак, 23 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 жніўня 2020, 10:02

У Мінабароны пракаменціравалі выступленне Хрэніна перад афіцэрамі

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве абароны Беларусі пракаменціравалі выступленне міністра Віктара Хрэніна перад афіцэрамі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал міністэрства.

У ваенным ведамстве растлумачылі, што ніякай закрытай нарады не праводзілася, было планавае інфармаванне.

"Мы бачым, што ў сетцы ўжо трактуюць выступленне міністра як тое, што ён "пераконваў афіцэраў у тым, што яны павінны выконваць любы загад, нават злачынны". Выкананне загадаў дакладна рэгламентавана статутамі. Пункт 35 Статута ўнутранай службы Узброеных Сіл вызначае, што "загад - абавязковае для выканання, выказанае ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам вуснае або пісьмовае распараджэнне начальніка", - пракаменціравалі ў прэс-службе, падкрэсліўшы, што прымяненне Узброеных Сіл дакладна вызначана законамі і ваеннай дактрынай Беларусі.

"Беларуская армія была і застаецца непадзельнай часткай беларускага народа, які не хоча, каб яму што-небудзь навязвалі звонку", - дадалі ў Мінабароны.

Учора Віктар Хрэнін выступіў з заявай аб пачатку комплекснага тактычнага вучэння на Гродзенскім напрамку. "Яго выступленне завяршаецца словамі: "Мы ўсе беларусы. Гэта наша зямля і мы яе нікому не аддадзім" - гэта ўсё, што трэба ведаць аб пазіцыі міністра абароны", - заявілі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі