Фота з архіва
24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дзяржпагранкамітэт паступіла афіцыйнае паведамленне Пагранічнай варты Рэспублікі Польшча аб адкрыцці ноччу пунктаў пропуску на беларуска-польскай граніцы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.
"У Дзяржпагранкамітэт паступіла афіцыйнае паведамленне Пагранічнай варты Рэспублікі Польшча аб адкрыцці з 1.00 25 верасня па беларускім часе закрытых амаль два тыдні таму пунктаў пропуску на беларуска-польскай граніцы", - сказаў Антон Бычкоўскі.
Ён таксама нагадаў, што размова ідзе пра аўтадарожныя пагранпераходы "Брэст" - "Цярэспаль" і "Казловічы" - "Кукурыкі", а таксама чатыры чыгуначныя пункты пропуску: "Гродна" - "Кузніца-Беластоцкая", "Бераставіца" - "Зубкі Беластоцкія", "Свіслач" - "Сямёнаўка" і "Брэст" - "Цярэспаль".-0-