Фота УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ДАІ расказалі, чаму забаронена выкарыстоўваць тэлефон за рулём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
У адпаведнасці з ПДР, вадзіцелю забараняецца карыстацца ў час руху транспартнага сродку апаратам радыё- і тэлефоннай сувязі, іншымі не прадугледжанымі канструкцыяй транспартнага сродку ўстройствамі, калі для гэтага неабходна трымаць іх у руцэ ці ўздзейнічаць на іх рукой.
Трымаючы ў руках тэлефон, вадзіцель не можа належным чынам рэагаваць на ўзнікненне пазаштатных сітуацый на дарозе, падвяргаючы тым самым небяспецы не толькі сваю бяспеку, але і бяспеку іншых удзельнікаў дарожнага руху.
За парушэнне названага патрабавання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 2 базавых велічынь.-0-