Фота з архіва
9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зацверджаны новы прафесійны стандарт для дашкольнай адукацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Гэта абумоўлена пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 30 чэрвеня 2025 года нумар 54. Новы прафстандарт уключае дзве пасады: выхавальнік дашкольнай адукацыі і выхавальнік-метадыст.
Дакументам пашыраны магчымасці для працаўладкавання на пасаду "выхавальнік дашкольнай адукацыі". Для выканання асноўных працоўных функцый патрабуюцца: сярэдняя спецыяльная адукацыя (педагагічная) або перападрыхтоўка па профілі "Педагогіка", агульная сярэдняя адукацыя плюс навучанне ў ВНУ па спецыяльнасці "Дашкольная адукацыя" (пры ўмове заканчэння не менш як двух курсаў), вышэйшая адукацыя (з далейшым накіраваннем на перападрыхтоўку па спецыяльнасці "Дашкольная адукацыя").
На практыцы гэта азначае, што студэнты, якія скончылі два курсы па спецыяльнасці "Дашкольная адукацыя", могуць афіцыйна працаўладкоўвацца выхавальнікамі. Акрамя таго, спецыялісты з вышэйшай адукацыяй (любой) таксама могуць працаваць выхавальнікамі пры ўмове далейшага праходжання перападрыхтоўкі.
Іншымі словамі, будучыя выхавальнікі пачынаюць раней прымяняць веды на практыцы, што павышае якасць іх падрыхтоўкі. Установы адукацыі павышаюць забяспечанасць у кадрах, а дзеці і бацькі атрымліваюць стабільныя і кваліфікаваныя кадры ў дзіцячых садах.
Пастанова ўступае ў сілу з 10 верасня 2025 года.-0-