4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва зменяцца з 5 красавіка. Інфармацыя аб гэтым размешчана на партале канцэрна "Белнафтахім", паведамляе БЕЛТА.
З 5 красавіка ўстанаўліваецца наступны ўзровень максімальных рознічных цэн на аўтамабільнае паліва на АЗС Рэспублікі Беларусь. Цана за літр аўтабензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br2,12, АІ-95-К5-Еўра - Br2,22, АІ-98-К5-Еўра - Br2,44, ДП - Br2,22.-0-