Сцяг Пятніца, 5 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2024, 16:20

У Беларусі вызначылі, якія арганізацыі будуць праводзіць аналіз насення лясных раслін 

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вызначылі, якія арганізацыі будуць праводзіць аналіз насення лясных раслін. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі ад 5 снежня 2023 года нумар 14, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У пералік уключаны Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр, Глыбоцкі і Івацэвіцкі доследныя лясгасы, Горацкі і Шчучынскі лясгасы.

Аналізу падлягае насенне ўсіх лясных раслін, вытворчасць якіх ажыццяўляецца для выкарыстання і (або) рэалізацыі ў мэтах размнажэння лясных раслін.

Пастанова ўступае ў сілу з 23 студзеня 2024 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі