Фота з архіва
26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў першым паўгоддзі 2024 года ўвялі ў эксплуатацыю 380 км газаправодаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
"За гэты перыяд газіфікавана прыродным газам больш за 4 тыс. кватэр, блакітнае паліва ўпершыню пададзена ў 20 населеных пунктаў. Працягласць газавых сетак у краіне перасягае 67 тыс. км", - адзначылі ў Мінэнерга.
Цяпер у рэспубліцы газіфікаваны прыродным газам усе 115 гарадоў, 118 раённых цэнтраў, 85 гарадскіх, рабочых, курортных пасёлкаў, а таксама больш за 3,6 тыс. сельскіх населеных пунктаў і аграгарадкоў.-0-