Іван Кубракоў
5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў гэтым годзе захоўваецца тэндэнцыя зніжэння ўзроўню злачыннасці. Аб гэтым заявіў журналістам міністр унутраных спраў Іван Кубракоў па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўніку дзяржавы было, у прыватнасці, даложана аб аператыўнай абстаноўцы ў краіне і выкананні раней дадзеных даручэнняў па гэтай частцы работы органамі ўнутраных спраў. "Аператыўная абстаноўка ў рэспубліцы спакойная і знаходзіцца пад кантролем органаў унутраных спраў", - канстатаваў міністр. Ён звярнуў увагу, што Прэзідэнтам ставілася задача ажыццяўляць прафілактыку розных правапарушэнняў, каб не дапускаць учынення злачынстваў у адносінах да грамадзян. "І сёння пастаўленая задача выконваецца - работа на прафілактыку дае свой вынік. Мы фіксуем зніжэнне злачыннасці як па лініі крымінальнага вышуку, так і агульнай злачыннасці", - падкрэсліў Іван Кубракоў.
Паводле даных МУС, у гэтым годзе на чвэрць знізілася колькасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку, у тым ліку асабліва цяжкіх і цяжкіх. Іх узровень самы нізкі за апошнія 10 гадоў і зменшыўся больш як у два разы (з 38,4 тыс. за 9 месяцаў 2016 года до 15,1 тыс. за аналагічны перыяд 2025-га). Знізілася колькасць забойстваў (на 23 працэнты ў параўнанні з супастаўным перыядам мінулага года), наўмысных прычыненняў цяжкага цялеснага пашкоджання, крадзяжоў, грабяжоў, хуліганстваў.
У мінулым годзе Іван Кубракоў дакладваў кіраўніку дзяржавы, што ўзровень злачыннасці дасягнуў свайго мінімуму за 10 гадоў. "Сёння гэта тэндэнцыя прадаўжаецца", - звярнуў увагу ён.
Раскрывальнасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку вырасла на 5 працэнтаў. Пры гэтым дасягнута 100-працэнтная раскрывальнасць забойстваў, наўмысных прычыненняў цяжкага цялеснага пашкоджання, згвалтаванняў, грабяжоў і разбояў.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца раскрыццю злачынстваў мінулых гадоў, і аб гэтым таксама ішла размова ў час даклада кіраўніку дзяржавы. За апошнія два гады ўстаноўлены асобы, якія ўчынілі 87 такіх асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў, з якіх 37 забойстваў. Вялікі рэзананс выклікала нядаўняе затрыманне падазронага ў серыі забойстваў і згвалтаванняў непаўналетніх, якія былі ўчынены ў 1996-1999 гадах на тэрыторыі Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай абласцей. Пацверджана яго дачыненне да 8 забойстваў і 2 замахаў на забойства і згвалтаванне.
Раскрыццю гэтых злачынстваў садзейнічала рашэнне, прынятае ў 2023 годзе, аб тым, каб МУС сумесна з прадстаўнікамі Дзяржкамітэта судовых экспертыз, Следчым камітэтам і Генеральнай пракуратурай дадаткова расследавалі злачынствы з прыкметамі серыйнасці мінулых гадоў (у тым ліку правялі экспертызы, даследаванні, якія сталі магчымымі дзякуючы набытаму вопыту, ведам, тэхнічнаму прагрэсу). Такім чынам, паводле слоў Івана Кубракова, удалося ўстанавіць падазроных па 37 забойствах, якія былі ўчынены ў перыяд 1990-х і 2000-х. "Гэта работа прадаўжаецца, і мы зробім усё для таго, каб забяспечыць няўхільнасць пакарання", - рэзюмаваў ён.-0-