1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2023 годзе з'явяцца каля 100 пунктаў для правядзення цэнтралізаванага экзамену. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай.
"У канцы наступнага навучальнага года вучні 11-х класаў будуць здаваць два сумешчаныя экзамены на прынцыпах ЦТ - гэта матэматыка і мова на выбар. Яны пройдуць не ў школах. Пунктаў для цэнтралізаванага экзамену стане больш, чым сёння функцыянуе пры ЦТ, - каля 100. Мы глядзім, каб было камфортна вучняў туды даставіць", - праінфармаваў намеснік міністра.
Пасля здачы такога экзамену вучань атрымае сертыфікат па 100-бальнай сістэме ацэньвання. Па спецыяльнай пераводнай шкале рэзультат будзе пераведзены ў 10-бальную адзнаку. Яна пойдзе ў журнал, і выведзеная па сярэднеарыфметычным прынцыпе падагульняючая адзнака ўжо будзе пастаўлена ў атэстат. Іх плануецца выдаваць, як заўсёды, 10 чэрвеня. "Іншых экзаменаў - гісторыі Беларусі, замежнай мовы - у школе не будзе. Інакш кажучы, у школе цяпер мы прыходзім да аб'ектыўнай карціны ацэньвання ведаў. У гэтай сістэме школы няма, яна адказвае толькі за арганізацыйныя моманты", - растлумачыў Аляксандр Кадлубай.-0-