Сцяг Нядзеля, 3 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 сакавіка 2026, 11:27

У Беларусі стартаваў збор прапаноў у план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2027 год
 

Фота з архіва
Фота з архіва
31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі стартаваў збор прапаноў у план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2027 год, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі ажыццяўляецца распрацоўка праекта ўказа Прэзідэнта "Аб плане падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2027 год". Пры распрацоўцы плана разглядаюцца прапановы суб'ектаў права заканадаўчай ініцыятывы, дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, у тым ліку навуковых, грамадскіх аб'яднанняў, грамадзян. Таксама ўлічваюцца вынікі навуковых даследванняў у галіне права і прававога маніторынгу.

Прапановы аб падрыхтоўцы законапраектаў (канцэпцый законапраектаў), а таксама праектаў нарматыўных прававых актаў Прэзідэнта з абгрунтаваннем неабходнасці падрыхтоўкі можна выказаць на Прававым форуме Беларусі да 30 красавіка 2026 года.

НЦЗПІ распрацоўвае штогадовыя планы падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў і ўносіць іх на зацвярджэнне Прэзідэнта ў адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 38 закона ад 17 ліпеня 2018 года нумар 130-З "Аб нарматыўных прававых актах", а таксама абзацам 2 падпункта 1.4 пункта 1 указа ад 17 лістапада 2020 года нумар 415 "Аб павышэнні аператыўнасці і якасці нарматворчай дзейнасці". Штогадовымі планамі таксама можа прадугледжвацца распрацоўка канцэпцый найбольш значных і складаных законапраектаў, якія ўносяцца на ўзгадненне кіраўніка дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі