Сцяг Нядзеля, 24 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 мая 2024, 13:40

У Беларусі адкрыта больш як 137,3 тыс. дэпазітных рахункаў па праграме "Сямейны капітал"

Фота з архіва
Фота з архіва
10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На 1 мая 2024 года для шматдзетных сем'яў адкрыта 137 379 дэпазітных рахункаў па праграме "Сямейны капітал". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

З іх 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 54,8 тыс. дэпазітных рахункаў на суму Br1,39 млрд.

Па стане на 1 мая на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 84 877 заяў. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў - 68 945, на атрыманне медыцынскіх паслуг - 9 498, на атрыманне адукацыі - 6 429, на набыццё тавараў для інвалідаў - 5.

Прынята 82 367 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу: Брэсцкая вобласць - 17 307, Віцебская - 7 924, Гомельская вобласць - 13 300, Гродзенская вобласць - 9 583, Мінская - 14 286, Магілёўская - 8 381, г.Мінск - 11 586.

Сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем'ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. З 1 студзеня 2024 года памер сямейнага капіталу складае Br31 480. У такім памеры сямейны капітал назначаецца сем'ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2024 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі