Ігар Сергяенка
19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццю транспартных калідораў, стварэнню лагістычных цэнтраў у Беларусі ўдзяляецца значная ўвага, заявіў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння, напярэдадні Дня мытніка, старшыня Палаты прадстаўнікоў прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці новага комплексу ў рамках мадэрнізацыі і пашырэння аднаго з буйнейшых у краіне транспартна-лагістычных цэнтраў. Менавіта там фарміруюцца ў тым ліку і саставы, якія ідуць у Кітайскую Народную Рэспубліку. Таксама Ігар Сергяенка сустрэўся з калектывам Мінскай рэгіянальнай мытні, дзе расказаў аб заканадаўчай дзейнасці Палаты прадстаўнікоў і аб тым, што значыць для Беларусі Дзень народнага адзінства.
"Сёння мытныя органы надзейна забяспечваюць нацыянальную бяспеку ў эканамічнай сферы, працуюць на тэрыторыі ўсёй краіны", - адзначыў Ігар Сергяенка.

Ён дадаў, што ў рэспубліцы дзейнічае 11 транспартна-лагістычных цэнтраў. З рэалізацыяй праекта пад Мінскам фактычна завершана рэканструкцыя самага вялікага з іх, які займае звыш 23,5 га. "Цэнтр здольны апрацоўваць вялікую колькасць грузаў. І ўнікальнасць заключаецца ў тым, што тут і чыгуначныя пуці, і аўтамабільны транспарт. Новы тэрмінал адпавядае сучасным патрабаванням, дае магчымасць захоўваць розную прадукцыю, у тым ліку ёсць магутныя халадзільныя ўстаноўкі. З'яўляюцца новыя магчымасці для нашых перапрацоўчых прадпрыемстваў", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.

Палата прадстаўнікоў удзяляе значную ўвагу ўдасканаленню заканадаўства, якое рэгулюе пытанні мытнай дзейнасці. Нядаўна былі прыняты змяненні ў закон "Аб мытным рэгуляванні" з улікам рэалій, ратыфікаваны чатыры міжурадавыя пагадненні па пытаннях мытнай дзейнасці з такімі краінамі, як Індыя, Куба, Экватарыяльная Гвінея, Нікарагуа.
"Яны прызначаны ў першую чаргу спрасціць парадак мытнага афармлення розных грузаў паміж Беларуссю і гэтымі краінамі. Упэўнены, што гэты напрамак будзе развівацца і ўдасканальвацца далей. Беларусь паспяхова працуе ў многіх структурах - у ЕАЭС, Саюзнай дзяржаве, з'яўляецца паўнапраўным членам ШАС, што дае дадатковыя магчымасці для развіцця гандлёва-эканамічных адносін", - адзначыў Ігар Сергяенка.

Ён павіншаваў усіх мытнікаў і ветэранаў мытнай службы з надыходзячым прафесійным святам. За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў і значны ўклад у рэалізацыю маладзёжнай палітыкі супрацоўнікі адзначаны падзякамі старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.-0-
Фота Сяргея Шэлега