Скраншот відэа Міністэрства аховы здароўя
25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У аптэках, арганізацыях аховы здароўя ёсць лекавыя прэпараты для лячэння ўсіх без выключэння назалогій, паведаміў журналістам генеральны дырэктар РУП "Белфармацыя" Сяргей Літаш, каменціруючы распаўсюджанае ў інтэрнэце фэйкавае пісьмо ад імя прадпрыемства аб адсутнасці ў краіне крытычна важных лекавых прэпаратаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сяргей Літаш удакладніў, што пісьмо было адпраўлена з акаўнта, створанага літаральна некалькі дзён таму, і з'яўляецца дэзынфармацыяй. Пісьмо накіроўвалася ў арганізацыі аховы здароўя, фармацэўтычныя арганізацыі. Атрымала яго і РУП "Белфармацыя".
"У наяўнасці ў аптэках, арганізацыях аховы здароўя ёсць лекавыя прэпараты для лячэння ўсіх без выключэння назалогій. На аптэчных складах створаны запасы ў памеры ад 3 да 9-месячнай патрэбнасці. Ёсць у дастатковай колькасці аналагі, у тым ліку беларускай, імпартнай вытворчасці", - сказаў генеральны дырэктар РУП "Белфармацыя".
Ён дадаў, што ў пісьме згаданы лекавыя прэпараты для лячэння дыябету, інсуліны, шэраг ін'екцыйных прэпаратаў, якія з'яўляюцца жыццёва важнымі і выкарыстоўваюцца ў арганізацыях аховы здароўя пры розных паталогіях. У пісьме ўказаны асобныя найменні, якія ў Беларусі не выкарыстоўваюцца, у тым ліку ўстарэлыя прэпараты.
Паводле слоў Сяргея Літаша, лекавая бяспека знаходзіцца на пастаянным кантролі, праблемных пытанняў у гэтай сферы не назіраецца.
Гэта пісьмо прадстаўлена ў праваахоўныя органы.-0-