Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 студзеня 2025, 12:38

У 90-я завод быў на грані развалу, цяпер тут выпускаюць кавадрацыклы. Як за 30 гадоў змяніўся мотавелазавод

Фота з архіва
Фота з архіва
29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 90-я мотавелазавод быў на грані развалу, а цяпер тут выпускаюць каля 120 найменняў веласіпедаў рознай мадыфікацыі. Аб гэтым у YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" расказала слесар механазборачных работ, брыгадзір на канвееры Ніна Міхаліцына.

Матацыклетна-веласіпедны завод у Мінску пачалі будаваць у 1945 годзе. Праз некалькі гадоў з канвеера сышлі першыя веласіпеды. Яны карысталіся высокім попытам. Да 1950 года былі прададзены першыя 100 тыс. Праз год завод пачаў выпускаць матацыклы. Легендарны "Мінск" імкліва набіраў папулярнасць не толькі ў СССР, але і на сусветным рынку. Ствараліся нават фан-клубы "Мінскача" - так называлі двухколавую мару ўсіх савецкіх хлопчыкаў.

Але потым прыйшлі 90-я. І ў завода надышлі іншыя - цяжкія - часы. Ніна Міхаліцына іх добра памятае. Прыйшла працаваць на завод у 1986 годзе.

"Адразу было нядрэнна пры дзяржаве. Потым прыватнікі прыйшлі, усё развалілася. Як і ўсюды ў цяжкія 90-я гады. Было ўсялякае, вядома: і зарплаты не было, і работы не было. Але ўсё аднавілася, дзякуй богу. Працуем. Думаю, і далей будзем працаваць", - расказала Ніна Міхаліцына.

Цяпер Ніна Міхаліцына і яе калегі працуюць у светлым добраўпарадкаваным цэху на сучасных станках і новым канвееры. Гэта вынік маштабнай мадэрнізацыі.

"Калі раней мы выпускалі два-тры найменні веласіпедаў, то цяпер мы выпускаем каля 120 найменняў веласіпедаў рознай мадыфікацыі. Дзесьці 14 найменняў матацыклаў. Выпускаем квадрацыклы, самакаты, электравеласіпеды. Працуем на якасць", - адзначыла Ніна Міхаліцына.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі