Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2024, 19:42

Турыстычная анлайн-выстаўка BELARUS.TRAVEL пройдзе 17-26 снежня

Фота з архіва
Фота з архіва
9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ІІІ Турыстычная анлайн-выстаўка BELARUS.TRAVEL пройдзе 17-26 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.

Трансляцыя вэбінараў будзе арганізавана на партале expo.belarus.travel.

Прадстаўнікі сферы турызму напярэдадні навагодніх свят раскажуць аб самых яркіх падзеях сезона 2024-2025 у краіне. Экспаненты прэзентуюць фестывалі і кірмашы са святочнай атмасферай, навагоднія паказы і анімацыйныя праграмы для ўсёй сям'і, экскурсіі па самых прыгожых мясцінах Беларусі.

"На выстаўцы можна будзе пазнаёміцца з турыстычным патэнцыялам усіх рэгіёнаў Беларусі і знайсці ідэальнае месца для сустрэчы Новага года", - праінфармавалі ў Нацагенцтве па турызме.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі