Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лістапада 2024, 12:11

ЦВК зацвердзіла склад Наглядальнага савета па кантролі за перадвыбарнай агітацыяй у СМІ

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральная выбарчая камісія зацвердзіла склад Наглядальнага савета па кантролі за захаваннем парадку і правіл правядзення перадвыбарнай агітацыі ў сродках масавай інфармацыі. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наглядальны савет па кантролі за захаваннем парадку і правіл правядзення перадвыбарнай агітацыі ў сродках масавай інфармацыі ўпершыню быў створаны ў 2000 годзе на парламенцкіх выбарах, - адзначыла сакратар ЦВК Алена Балдоўская. "З таго перыяду ў кожнай выбарчай кампаніі такі наглядальны савет ствараецца для ажыццяўлення адпаведных паўнамоцтваў, - расказала яна. - Наглядальны савет з'яўляецца калегіяльным дарадчым органам і фарміруецца з ліку спецыялістаў у галіне рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці і СМІ".

На пасяджэнні ЦВК сёння таксама будзе зацверджаны парадак работы інфармацыйнага цэнтра ЦВК Беларусі, разгледжана палажэнне аб парадку выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, на пасяджэнні будзе разгледжаны парадак галасавання ў месцах часовага знаходжання выбаршчыкаў пры правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі