Сцяг Нядзеля, 22 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 студзеня 2025, 16:53

Якое надвор'е будзе ў пачатку лютага, расказалі ў Белгідрамеце

30 студзеня, Мінск /Настасся Казлова - БЕЛТА/. Анамальна цёплае, амаль вясенняе надвор'е ўсталявалася ў Беларусі на заключным тыдні студзеня. Аднак з прыходам лютага сітуацыя ў атмасферы пачне мяняцца, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Анамальна цёплае, амаль вясенняе надвор'е ўсталявалася ў Беларусі на заключным тыдні студзеня. Абумоўлена гэта паступленнем цёплых паветраных мас з паўднёвага захаду Еўропы. У начныя гадзіны тэрмометры па краіне знаходзіліся ў межах ад плюс 1 да плюс 8 градусаў, толькі ў ноч на чацвер на метэастанцыі Брагін паветра ахаладзілася да мінус 2 градусаў. У сярэдзіне дня паветра па краіне прагравалася да 5-13 градусаў цяпла. Такі тэмпературны фон на 9-12 градусаў вышэйшы за сярэднія шматгадовыя значэнні. Цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі і ў пятніцу, 31 студзеня, расказалі ў Белгідрамеце.

У Беларусі 31 студзеня будзе воблачна з праясненнямі. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах можа быць слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы да 4-9 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, днём - ад плюс 4 да 10 градусаў цяпла.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, з прыходам лютага сітуацыя ў атмасферы пачне мяняцца. У суботу тэрыторыю нашай краіны будзе перасякаць халодны атмасферны фронт. Тэмпература будзе паніжацца, а ноччу стане ад мінус 1 да мінус 8 градусаў. У асобныя ночы пры ўмове працяглых праясненняў не выключана паніжэнне да 10-12 градусаў марозу. Дзённыя максімумы будуць вагацца ад мінус 5 да плюс 2 градусаў. На непрацяглы час яшчэ можа з'явіцца снежнае покрыва.

У суботу, 1 лютага, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. У асобных раёнах будзе ўзмацненне ветру парывамі 15-18 м/с. Тэмпература паветра ноччу будзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, днём - ад 0 да плюс 5 градусаў.

У нядзелю, 2 лютага, месцамі ноччу і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу будзе ад 0 да мінус 5 градусаў, днём - ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.

У панядзелак, 3 лютага, у многіх раёнах краіны прагназуецца кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 1-7 градусаў ніжэй за нуль, днём - ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.

У аўторак, 4 лютага, месцамі ноччу і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу будзе складаць 1-7 градусаў марозу, пры праясненнях - да мінус 10 градусаў. Днём будзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса.

У сераду, 5 лютага, месцамі па Беларусі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 2-8 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях - да мінус 13 градусаў, Днём будзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі