Фота з архіва
7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля Усебеларускага народнага сходу лютага 2021 года была выбудавана абноўленая палітычная сістэма, і прэзідэнцкія выбары стануць для яе своеасаблівым экзаменам. Такое меркаванне ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вадзім Гігін.
Раней кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з кіраўнікамі выбарчых органаў краін СНД заўважыў, што электаральныя кампаніі ўжо даўно перасталі быць тэхнічнай працэдурай і ператварыліся сёння ў поле бою.
"Часта, калі мы ездзім па краіне, ад асобных чыноўнікам чуем такую самазаспакоенасць. Сістэма ў 20-м годзе мабілізавалася, і паглядзіце, якія на стадыі гэтай мабілізацыі ў 21-м, 22-м у нас з'явіліся дасягненні. У рабоце СМІ, у ідэалагічнай рабоце, у партыйным будаўніцтве. І нехта палічыў, што пасля паспяхова праведзенай выбарчай кампаніі 24-га можна выдыхнуць. Не, трэба ўпрагацца і працаваць далей", - сказаў Вадзім Гігін.
На думку дэпутата, словы і дзеянні Прэзідэнта Беларусі накіраваны ў тым ліку на мабілізацыю сістэмы: "Мы бачым і станоўчыя сімптомы. Дай бог нам гэту кампанію правесці мірна і спакойна. Я думаю, так і будзе, але, зноў жа, гэта ўсё залежыць ад нас".
Вадзім Гігін звярнуў увагу і на абноўленую палітычную сістэму, якая выбудоўвалася пасля Усебеларускага народнага сходу лютага 2021 года. "Была прынята рэзалюцыя, фактычна праграма развіцця. Мы ж вельмі шмат выканалі: распрацавалі Канстытуцыю, правялі рэферэндум, прынялі новыя законы, сфарміравалі парламент, мясцовыя Саветы, Усебеларускі народны сход. Шмат зроблена. Таму я думаю, што гэта (маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары. - Заўвага БЕЛТА) будзе экзаменам для нас усіх. А практычна ўсе, хто праходзіў экзамены, ведаюць, што гэта патрабуе мабілізацыі", - рэзюмаваў ён.
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.