Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 лютага 2019, 13:51

Сырое няўстойлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сырое няўстойлівае надвор'е з мокрым снегам, дажджом, парывістым ветрам і галалёдзіцай чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На гэтым тыдні чакаецца няўстойлівы характар надвор'я. У пачатку тыдня ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Ападкаў не чакаецца, пры ясным небе ўдзень паветра будзе прагравацца, але па начах будзе падмарожваць. У сярэдзіне тыдня атмасферны фронт абумовіць сырое з ападкамі і парывістым ветрам надвор'е. Да канца рабочага тыдня з ростам атмасфернага ціску надвор'е палепшыцца", - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 19 лютага, будзе без істотных ападкаў. Уначы і раніцай месцамі па краіне магчымы слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, па ўсходзе месцамі пры ясным небе панізіцца да 8-12 градусаў марозу, у заходніх раёнах - ад нуля да плюс 2. Удзень будзе ад нуля да плюс 6, па захадзе - 7-10 градусаў цяпла.

У сераду, 20 лютага, атмасферны фронт абумовіць у многіх раёнах краіны невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), якія будуць суправаджацца парывістым ветрам. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4, удзень - 1-6 градусаў цяпла.

У чацвер, 21 лютага, уначы і раніцай у многіх раёнах краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег, месцамі з парывістым ветрам. Удзень у асобных раёнах пройдзе невялікі кароткачасовы снег, па крайнім паўднёвым захадзе краіны выпадуць ападкі (мокры снег, дождж), чакаецца слабы галалёд. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ў асноўным ад нуля да мінус 6, па паўднёвым захадзе - плюс 1-2. Удзень будзе ад мінус 4 па паўночным усходзе да плюс 4 па паўднёвым захадзе краіны.

У пятніцу, 22 лютага, будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўначы ў асобных раёнах па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег). На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-10 градусаў марозу, пры праясненнях панізіцца да мінус 11-13. Удзень будзе ад мінус 6 да плюс 1.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі