Сцяг Пятніца, 20 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 снежня 2024, 18:36

"Свой аўтарытэт парламентарыі даказваюць канкрэтнымі справамі". Сергяенка пра даныя сацапытання БКМА

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свой аўтарытэт парламентарыі даказваюць канкрэтнымі справамі, заявіў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка па выніках сустрэчы са студэнтамі факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Палаце прадстаўнікоў. Сустрэча адбылася ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-асветнага праекта Палаты прадстаўнікоў "Моладзь для Беларусі!", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер пракаменціраваў журналістам даныя сацапытання Беларускага камітэта маладзёжных арганізацый (БКМА). "70 працэнтаў апытаных давяраюць парламенту - але гэта не мяжа, ёсць над чым працаваць, - адзначыў Ігар Сергяенка. - А каб аўтарытэт быў яшчэ вышэйшы, яго трэба даказваць канкрэтнымі справамі і канкрэтным узаемадзеяннем: больш расказваць аб тым, над чым мы працуем. Сёння моладзь атрымлівае ў асноўным інфармацыю з інтэрнэту. Адпаведна, трэба больш актыўна распаўсюджваць інфармацыю аб рабоце парламента, навацыях, заканадаўчых актах - не толькі ў друкаваных сродках масавай інфармацыі і на рэспубліканскіх тэлеканалах, але і ў інтэрнэт-прасторы. Кожны дэпутат працуе над гэтым, такая задача перад намі стаіць".

Праект "Моладзь для Беларусі!" створаны па ініцыятыве дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і накіраваны на студэнтаў, у першую чаргу лідараў маладзёжных арганізацый і першакурснікаў. Асноўны акцэнт сустрэч - абмеркаванне дасягненняў сучаснай Беларусі, перспектыў сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі