Фота з архіва
25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі каля 17 працэнтаў насельніцтва ва ўзросце 65 гадоў і старэйшых, паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Мікалай Арол у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" на тэму "Усебаковая падтрымка пажылых людзей у Беларусі".
"На сёння ў нашай краіне больш як 1,5 млн, або каля 17 працэнтаў грамадзян ва ўзросце 65+", - сказаў Мікалай Арол.
Ён адзначыў, што колькасць людзей пажылога ўзросту ў краіне павялічваецца, і гэта адпавядае сусветным тэндэнцыям. У перыяд, калі прымалася Нацыянальная стратэгія Беларусі "Актыўнае даўгалецце - 2030", колькасць пажылых людзей складала 15,5 працэнта. Паводле прагнозаў, да 2030 года яна дасягне прыблізна 20 працэнтаў.
Мікалай Арол заўважыў, што павелічэнне долі людзей ва ўзросце 65 гадоў і старэйшых стала адной з важнейшых прычын распрацоўкі Нацыянальнай стратэгіі. Было разуменне, што на дзяржаўным узроўні трэба прыняць адзіны комплексны дакумент, які ўрэгулюе асноўныя сферы, што датычацца старэйшага пакалення.
Адной з навацый гэтай нацыянальнай стратэгіі (улічваўся сусветны вопыт) стала вызначэнне катэгорыі, якая належыць да пажылых грамадзян, - 65+. Разам з тым тэндэнцыя старэння насельніцтва сведчыць аб паляпшэнні якасці жыцця ў краіне, павышэнні ўзроўню аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Фота Паўла Арлоўскага