Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 верасня 2025, 17:56

Супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя ў СНД абмяркуюць у пачатку кастрычніка ў Душанбэ

Фота з архіва
Фота з архіва
25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 38-е пасяджэнне Савета па супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя Садружнасці Незалежных Дзяржаў адбудзецца 2-3 кастрычніка ў Душанбэ (Таджыкістан). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дэпартаменце эканамічнага супрацоўніцтва Выканаўчага камітэта СНД.

У праект парадку дня пасяджэння ўнесена 26 пытанняў, якія датычацца супрацоўніцтва ў розных напрамках аховы здароўя. Плануецца, што члены Савета падвядуць вынікі супрацоўніцтва ў 2025 годзе, абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях узаемадзеяння ў рамках Савета і намецяць дату і месца наступнай сустрэчы. У прыватнасці, прадстаўнікі краін Садружнасці абмяняюцца лепшымі практыкамі па ўдасканаленні першаснай медыка-санітарнай дапамогі, абмяркуюць рэалізацыю асноўных мерапрыемстваў у 2026 годзе - у Год аховы здароўя ў СНД - і зацвердзяць эмблему тэматычнага года.

Пасяджэнне Савета пройдзе ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі, у сувязі з чым у парадак дня ўключана пытанне аб умацаванні міжнароднага супрацоўніцтва ў справе захавання гістарычнай праўды і барацьбы з фальсіфікацыяй гісторыі. Чакаецца, што на пасяджэнні члены Савета разгледзяць праекты планаў па развіцці супрацоўніцтва ў галіне процідзеяння анкалагічным захворванням і папярэджання распаўсюджвання туберкулёзу, разгледзяць пытанні аб магчымасцях выкарыстання штучнага інтэлекту ў дыябеталогіі, падвядуць вынікі выканання плана мерапрыемстваў па рэалізацыі стратэгіі "Здароўе насельніцтва дзяржаў - удзельніц СДН", абмяркуюць пытанні забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту.

На разгляд кіраўнікоў міністэрстваў аховы здароўя будуць прадстаўлены метадычныя рэкамендацыі "Агульныя прынцыпы эпідэміялагічнага нагляду і прафілактыкі халеры ў дзяржавах - удзельніцах СНД" і "Аб пераліку захворванняў, станаў і форм рызыкоўных паводзін, пры якіх данацыя крыві і (або) яе кампанентаў проціпаказана". Плануецца разгледзець ініцыятывы Беларусі і Расіі па заснаванні базавых арганізацый у галіне трансфузіялогіі, бесперапыннай прафесійнай адукацыі спецыялістаў аховы здароўя, медыцынскай рэабілітацыі і санаторна-курортнага лячэння.

Удзельнікі таксама абмяркуюць пытанне аб дзейнасці Міжпарламенцкай асамблеі СНД па ўдасканаленні мадэльнай заканадаўчай базы Садружнасці ў сферы аховы здароўя і фарміраванні перспектыўнага плана мадэльнай заканатворчасці СНД на 2026-2028 гады.

У рамках міжнароднага супрацоўніцтва з Еўрапейскім рэгіянальным бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя членам Савета будзе прадстаўлены даклад "Інавацыі і першасная медыка-санітарная дапамога: трансфармацыя сістэмы аховы здароўя з дапамогай тэхналогій" з улікам другой Еўрапейскай праграмы работы СААЗ на 2026-2030 гады.

У мэтах падрыхтоўкі да пасяджэння Савета 23 верасня адбылася нарада прадстаўнікоў міжнародных упраўленняў міністэрстваў аховы здароўя, кіраўнікоў базавых арганізацый, камісій і рабочых груп Савета, а таксама Выканаўчага камітэта СНД. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі гатоўнасць дакладаў, зацікаўленасць нацыянальных дэлегацый у правядзенні двухбаковых і шматбаковых сустрэч. Плануецца, што ўдзельнікі пасяджэння Савета азнаёмяцца з работай вядучых нацыянальных медыцынскіх устаноў Таджыкістана.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі