Фота з архіва
1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 лютага 2026 года дзяржаўныя субсідыі на адкрыццё ўласнай справы выраслі амаль да Br10 тыс. і будуць дзейнічаць да 30 красавіка. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацабароны.
У гарадах прадугледжана субсідыя ў памеры 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, што складае Br5466,56. У малых гарадах, раёнах з высокай напружанасцю на рынку працы і сельскіх населеных пунктах сума павялічылася да 15 бюджэтаў пражытачнага мінімуму - Br7454,4. Максімальны памер - 20 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, або Br9939,2, выдзяляецца беспрацоўным на прадпрымальніцкую дзейнасць з выкарыстаннем вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак.
Для атрымання субсідыі трэба быць зарэгістраваным як беспрацоўны ў службе занятасці, дасягнуць 18 гадоў, падаць заяву і прадставіць бізнес-план. Спецыялісты службы могуць аказаць дапамогу ў яго распрацоўцы.-0-