24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На YouTube-канале Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі 26 мая адбудзецца трансляцыя семінара "Новае ў правілах прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі. Што важна ведаць абітурыентам", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.
У стрыме прыме ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч. Ён растлумачыць важныя навацыі напярэдадні гарачай пары паступлення ў ВНУ і ССНУ. Абітурыенты даведаюцца, як у 2022 годзе будзе арганізавана і праведзена цэнтралізаванае тэсціраванне, якія асаблівасці прыёму ў ВНУ і ССНУ трэба ўлічыць, да чаго трэба падрыхтавацца тым, хто плануе стаць студэнтам у 2023 годзе, а таксама аб новых спецыяльнасцях, адкрытых ва ўстановах адукацыі.
Спікеру можна задаць пытанні, на якія ён адкажа ў час прамога эфіру. Іх неабходна прыслаць на адрас ncpionline@ncpi.gov.by.-0-