12 кастрычніка, Маладзечна /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы акцыі "Марафон адзінства" Ганна Лукашэнка расказала журналістам, які будзе наступны пункт маршруту "Марафону", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як расказала Ганна Лукашэнка, "Марафон адзінства" пераедзе з Маладзечна ў Гомель.
"19 кастрычніка мы прыедзем у Гомель, а 26 кастрычніка - у Жлобін. Вязём вялікую і цікавую праграму, якая будзе нават крыху пашырана ў параўнанні з Маладзечнам. Сачыце за падрабязнасцямі ў СМІ. Мы запрашаем усіх", - сказала Ганна Лукашэнка.

Кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы акцыі "Марафон адзінства" адзначыла, што "Марафон" улічвае самабытныя асаблівасці рэгіёна, які прымае акцыю. "Калі гаварыць пра культурны складнік, то на канцэрце задзейнічаюцца мясцовыя калектывы, рэгіянальныя артысты, якія часта выступаюць не толькі сольна, але і ў дуэце з заслужанымі артыстамі", - дадала яна.-0-