Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2025, 13:01

Старшыня КДК аб узаемадзеянні з кітайскімі калегамі: ад агульных падыходаў - да канкрэтыкі

Васіль Герасімаў. Фота з архіва
Васіль Герасімаў. Фота з архіва
22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржаўнага кантролю мае намер прадоўжыць узаемадзеянне з кітайскімі калегамі. Аб гэтым расказаў карэспандэнту БЕЛТА старшыня КДК Васіль Герасімаў напярэдадні сустрэчы ў Палацы Незалежнасці члена Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі Кітая, сакратара Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны КПК Лі Сі з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

"Важнасць візіту ў тым, што калі некалькі гадоў таму мы сустракаліся і абмяркоўвалі агульныя падыходы, то сёння мы абмяркуем канкрэтыку і дамовімся аб нейкіх канкрэтных напрамках", - падкрэсліў Васіль Герасімаў.

Ён звярнуў увагу, што ў 2018 годзе з кітайскімі калегамі было падпісана пагадненне аб узаемадзеянні. "Таму гэта не першая і не другая сустрэча, мы з кожным годам усё дабаўляем", - адзначыў старшыня КДК.

Як паведамлялася БЕЛТА, Лі Сі на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі сказаў, што мэта яго візіту заключаецца ў тым, каб рэалізаваць важныя дамоўленасці лідараў дзвюх краін, пашыраць супрацоўніцтва, паглыбляць абмен вопытам, у тым ліку па дзяржкіраванні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі