Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2025, 09:41

Стала вядома, у якія даты ў 2026 годзе ў Беларусі пройдзе ЦТ

Фота з архіва
Фота з архіва
26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вызначаны графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2026 годзе. Адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі ад 17 верасня нумар 166 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Так, іспыты па беларускай і рускай мовах пройдуць 29 мая. Грамадазнаўства, хімію, фізіку, гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі выпускнікам трэба будзе здаваць 26 мая і 5 чэрвеня. Тэсціраванне па матэматыцы, біялогіі, замежнай мове (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), геаграфіі адбудзецца 26 мая і 2 чэрвеня.

Час пачатку цэнтралізаванага тэсціравання, у тым ліку ў рэзервовыя дні, - 11.00.

Рэзервовымі днямі для ЦТ вызначаны 18 чэрвеня - для ўсіх прадметаў, 22 чэрвеня - для здачы экзамену па рускай і беларускай мовах, 20 чэрвеня - па астатніх прадметах.

Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні - з 8 па 11 чэрвеня.

Дакументам вызначаны і тэрміны выдачы абітурыентам сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання пунктамі правядзення цэнтралізаванага тэсціравання - з 1 ліпеня.

Пастановай зацверджаны таксама пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі правядзення цэнтралізаванага тэсціравання і пунктамі рэгістрацыі для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання. У пераліку 40 устаноў адукацыі ў абласных, буйных раённых цэнтрах і сталіцы. Зацверджана і інструкцыя аб вызначэнні патрабаванняў да арганізацыі пунктаў рэгістрацыі для праходжання ЦТ, аўдыторый (памяшканняў) для правядзення ЦТ.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі