Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2021, 14:54

Служба занятасці летам працаўладкавала больш за 23 тыс. навучэнцаў

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Служба занятасці працаўладкавала гэтым летам больш за 23 тыс. навучэнцаў, паведаміла сёння журналістам кансультант упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Наталля Лабачова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі часовая занятасць моладзі ў вольны ад вучобы час арганізавана службай занятасці круглы год і ва ўсіх рэгіёнах. Аднак асноўнае працаўладкаванне маладых людзей прыпадае на летні перыяд. Прыярытэтнае права на часовае працаўладкаванне прадастаўляецца моладзі з няпоўных, шматдзетных, малазабяспечаных сем'яў, непаўналетнім, якія знаходзяцца на розных відах уліку, у камісіях, інспекцыях па справах непаўналетніх", - расказала Наталля Лабачова.

Паводле яе слоў, на часовыя рабочыя месцы з фінансавай падтрымкай дзяржавы ў летні перыяд было працаўладкавана больш за 23 тыс. навучэнцаў. "Школьнікам прапаноўвалася прыняць удзел у работах па азеляненні, добраўпарадкаванні тэрыторый навучальных устаноў і ўстаноў сацыяльнай сферы, рамонце вучэбнай мэблі, рэстаўрацыі кніжнага фонду бібліятэк, вырабе швейнай і сувенірнай прадукцыі. Акрамя таго, служба занятасці сфарміравала пералікі арганізацый, гатовых прадаставіць рабочыя месцы для часовага працаўладкавання моладзі без фінансавай падтрымкі дзяржавы, - расказала кансультант упраўлення. - Гэтыя пералікі пастаянна актуалізуюцца і размяшчаюцца на інфармацыйным партале дзяржаўнай службы занятасці, сайтах мясцовых органаў улады, у сацыяльных сетках. Так, за чэрвень - жнівень за кошт сродкаў наймальнікаў працаўладкаваны амаль 4 тыс. маладых людзей. З маладымі грамадзянамі, накіраванымі органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне для часовага працаўладкавання, наймальнікі заключаюць тэрміновыя працоўныя дагаворы. Такім чынам на іх распаўсюджваюцца нормы Працоўнага кодэкса і заканадаўства аб ахове працы".

Наталля Лабачова падкрэсліла, што моладзі пачынаць працоўную дзейнасць можна з 14 гадоў. "У такім выпадку працоўны дагавор можа быць заключаны для выканання выключна лёгкай працы, якая не наносіць шкоды здароўю і не парушае працэс навучання, і толькі з пісьмовай згоды аднаго з бацькоў. Каб атрымаць садзейнічанне ў працаўладкаванні на часовую работу ў вольны ад вучобы час, юнакі і дзяўчаты могуць звяртацца ў службу занятасці па месцы жыхарства або ва ўстанову адукацыі", - дадала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі