Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 жніўня 2024, 11:17

"Сланцы і шорты на рабочым месцы недапушчальныя". Якія парушэнні выяўляюць інспектары ФПБ у час уборачнай

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" галоўны тэхнічны інспектар працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Павел Манько расказаў, з якімі парушэннямі працы сутыкнуліся інспектары ФПБ у час уборачнай.

Інспектуючы сельгасарганізацыі, прадстаўнікі ФПБ указваюць на слабыя месцы, а задача кіраўніка - гэтыя слабыя месцы ўстараніць, падкрэсліў Павел Манько. "Наведванне сельгасарганізацый пачалося са стартам пасяўной. Мы ўжо праехалі па больш як 60 раёнах Беларусі. Пабывалі на больш як 1,2 тыс. прадпрыемствах, і па ўсіх пытаннях выдадзены рэкамендацыі. Устараненне парушэнняў кантралюецца", - сказаў ён.

Павел Манько абазначыў асноўнае парушэнне: няпоўнае забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы, спецадзеннем, спецабуткам. Паводле яго слоў, апранацца ў сланцы і шорты на рабочым месцы недапушчальна, нават у гарачае надвор'е. Для такіх умоў у кабіне камбайна павінен быць прадугледжаны кандыцыянер.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі