Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Праект "Краіна гаворыць""
14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Загадчыца кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі ДУА "Акадэмія адукацыі" Інеса Бразгунова расказала ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" аб тым, чаму пры напісанні запытаў штучнаму інтэлекту (ШІ)вельмі важны кантэкст.
У сваёй практыцы Інеса Бразгунова часта сутыкаецца з выкарыстаннем штучнага інтэлекту, а таму і з рознымі пытаннямі ў яго рабоце. "Мяне заўсёды хвалявала адно пытанне: ці ёсць на гэты час спосаб са стапрацэнтнай верагоднасцю даказаць, што гэта згенерыравана штучным інтэлектам. Ёсць праграмы AI-дэтэктары, але яны працуюць таксама з пэўнай доляй верагоднасці. Вось у мяне быў выпадак: я загрузіла ў такі дэтэктар свой артыкул (дакладна ведаю, што пісала яго сама), і ён мне даў адказ, што з верагоднасцю 70 працэнтаў гэта напісаў штучны інтэлект", - прывяла яна прыклад.
Прычым у тэксце выявіліся многія паказчыкі генерацыі з дапамогай штучнага інтэлекту: структураванасць, адсутнасць суб'ектыўнага погляду, безэмацыянальнасць, пералічэнні, спасылкі. Цяпер няма спосабаў, якія са стапрацэнтнай дакладнасцю могуць вызначыць штучны інтэлект, зрабіла выснову Інеса Бразгунова.
"Часам я гляджу на тэкст і разумею, што гэта пісаў штучны інтэлект. Напрыклад, калі ў ім ёсць неіснуючыя спасылкі. Я сустракалася з артыкулам, дзе была спасылка на вучэбны дапаможнік, нібыта напісаны адным супрацоўнікам Акадэміі адукацыі. Я дакладна ведала, што ён такі вучэбны дапаможнік не пісаў, і нават да яго звярнулася і спытала: у вас ёсць такое? Ён гаворыць: канешне, няма, - расказала Інеса Бразгунова. - Менавіта таму штучны інтэлект называюць чорнай скрыняй, таму што мы аб нечым пытаемся ў сістэмы, там нешта адбываецца, а мы не ведаем што. І добра, калі ведае распрацоўшчык. Гэта як чалавечае мысленне. Бо калі задаць кожнаму адно і тое ж пытанне, то мы ўсе адкажам па-рознаму, зыходзячы з ведаў, вопыту, настрою і гэтак далей. Якраз гэтак жа штучны інтэлект - у яго ёсць пэўная база ведаў, пэўны алгарытм апрацоўкі інфармацыі".
У сувязі з гэтым, на думку загадчыцы кафедры, вельмі важна ў тым ліку вучыць і ў школе, і ў ВНУ майстэрству складання запытаў. "Калі мы аб нечым пытаемся ў штучнага інтэлекту, то павінны вельмі дакладна акрэсліць кантэкст: што мы хочам атрымаць, у якім выглядзе, для каго, з якой дакладнасцю, можа навуковы тэкст, для публікацыі ў СМІ, нешта звычайнае. Гэта майстэрства, у тым ліку гэтаму мы ўдзяляем вялікую ўвагу. У нас у Акадэміі адукацы над гэтым працуем з педагогамі на павышэннях кваліфікацыі, - адзначыла яна. - Калі людзі размаўляюць адзін з адным, гэта заўсёды адбываецца ў пэўным кантэксце. Напрыклад, размова з дызайнерам будзе адрознівацца ад размовы з будаўніком. Гэтак жа штучны інтэлект: задаваючы агульнае пытанне, мы атрымлівае агульны адказ".-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту