Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Маладзёжная палітыка Беларусі "
26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навагоднія канікулы разам з Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыяй абяцаюць быць звышнасычанымі. Піянерская арганізацыя запусціла анлайн-праект "Піянерскі адвент", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Хрысціна Сарока.
"З 25 снежня ў афіцыйных супольнасцях БРПА ў сацыяльных сетках спецыяльныя навагоднія заданні будуць радаваць піянераў і акцябрат. Гэта будзе міні-адвент-каляндар, які дапаможа падрыхтавацца да свята і паглыбіцца ў чароўную атмасферу навагодняй казкі", - расказала Хрысціна Сарока.
Паводле яе слоў, на працягу тыдня юнакі і дзяўчаты будуць выконваць навагоднія заданні: напішуць папяровае віншавальнае пісьмо лепшаму сябру, паўтораць дзіцячае навагодняе фота, падзеляцца сямейнымі навагоднімі традыцыямі, упрыгожаць ёлку, падвядуць вынікі года і падзеляцца сваімі дасягненнямі.
Работы лепшых удзельнікаў па выніках задання будуць публікавацца на афіцыйных старонках БРПА ў сацыяльных сетках, а ў фінале трапяць у анлайн-галерэю праекта.
Праект прадоўжыцца да 1 студзеня.-0-