Сцяг Серада, 4 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 лістапада 2019, 12:52

Швейцарыя і Беларусь дамовіліся аб прыцягненні турыстаў на ЧС па хакеі ў 2020 і 2021 гадах

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Швейцарыя і Беларусь дамовіліся аб прыцягненні турыстаў на ЧС па хакеі ў 2020 і 2021 гадах. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме (НАТ) па выніках сустрэчы дырэктара Дэпартамента па турызме Мінспорту Андрэя Молчана і дырэктара па развіцці рынкаў і спецыяльных праектах офіса па турызме Switzerland Tourism Федэрыка Самаруга.

"Бакі абмеркавалі развіццё турызму дзвюх краін, дамовіліся аказваць садзейнічанне беларускім і швейцарскім тураператарам у прыцягненні турыстаў на чэмпіянаты свету па хакеі 2020 года ў Швейцарыі і 2021 года ў Беларусі і Латвіі", - паведамілі ў НАТ.

На сустрэчы таксама быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам спорту і турызму Беларусі і Switzerland Tourism.

ЧС-2020 па хакеі пройдзе ў Цюрыху і Лазане - Швейцарыя прыме спаборніцтвы ўжо 11-ы раз. У час ЧС-2021 гульні пройдуць у Мінску і Рызе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі