Сцяг Субота, 14 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 верасня 2024, 14:16

"Скарбы Гродзеншчыны". Самабытны фестываль традыцыйнай культуры пройдзе ў Гродне

Фота gromc.by
Фота gromc.by
3 верасня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя культурнай спадчыны, унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, танцавальныя майстар-класы, нацыянальная кухня - усё гэта чакае гасцей абласнога фестывалю "Скарбы Гродзеншчыны", які пройдзе 7 верасня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

"Дакрануцца да спадчыны душой" - такі яго дэвіз. І гэта сапраўды змогуць зрабіць усе, хто прыйдзе ў гэты дзень у цэнтральны гарадскі парк імя Жылібера.

Як расказалі ў АМЦНТ, адной з цэнтральных падзей свята стане выстава-прэзентацыя элементаў нематэрыяльнай культуры Гродзеншчыны, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

На танцавальным падворку можна будзе не толькі ўбачыць беларускія танцы розных эпох і павучыцца ім у час майстар-класаў. Аматараў танцаў чакаюць "спадарыня кадрыля", полька, кракавяк, падэспань, карапет, танец "На рэчаньку", "полька з выкрунтасамі", вальс і шмат іншага.

"Кухня з водарам традыцый" - гастранамічная пляцоўка, дзе пасля танцаў можна будзе падмацавацца традыцыйнымі беларускімі стравамі, сытнымі і смачнымі.

Як абяцаюць арганізатары, фестываль "Скарбы Гродзеншчыны" дасць магчымасць акунуцца ў багаты свет нашых продкаў разам з носьбітамі культурных і творчых традыцый Прынёманскага краю.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі