12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Лешык у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" расказаў, што аграрыі ўлічваюць пры фарміраванні структуры пасяўных плошчаў.
Як адзначыў Мікалай Лешык, азімыя збожжавыя культуры даюць больш стабільную ўраджайнасць. І нават крыху вышэйшую, чым яравыя. "Гэта разуменне ў аграрыяў ёсць. У цэлым структура пасеваў удасканалена з улікам не толькі рэкамендацый Акадэміі навук, але і вопыту аграрыяў. Таму глабальных нейкіх змяненняў структура пасяўных плошчаў апошнія гады не перажывае", - сказаў ён.
Пры распрацоўцы структуры пасяўных плошчаў улічваюцца задачы, якія стаяць і перад рэгіёнам, і перад канкрэтным прадпрыемствам. Калі ёсць неабходнасць здаваць у рамках дзяржзаказу ў першую чаргу харчовую пшаніцу, то гаспадарка спачатку падлічвае плошчы пад гэту культуру. Разам з тым вобласць улічвае свае патрэбнасці ў гэтым збожжы.
Акрамя таго, пры фарміраванні структуры ўлічваюцца ўмовы, у якіх размешчана гаспадарка, - гэта глеба, яе прыдатнасць для вырошчвання, умоўна, пшаніцы. "Недзе ёсць больш лёгкая. Там, магчыма, пшаніцы не атрымаецца, але атрымаецца трыцікале. Міністэрства задае вектар у цэлым па рэспубліцы", - расказаў Мікалай Лешык.
Мінсельгасхарч сумесна з Акадэміяй навук распрацоўвае агульную структуру, зыходзячы з патрэбнасцей краіны. Яна размяркоўваецца на рэгіёны з улікам умоў надвор'я, кліматычных умоў. "Так, рэкамендацыі не заўсёды выконваюцца, мы гэта таксама бачым і аб гэтым гаворым і ўраду, і аблвыканкамам. Часцей за ўсё прычынай невыканання з'яўляецца чалавечы фактар", - дадаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення кантролю за работай аграпрамысловага комплексу Камітэта дзяржаўнага кантролю Валерый Скрыпкін.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту