Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2024, 15:09

Шманай: павільён Беларусі на ВДНГ карыстаецца папулярнасцю ў расіян, яго наведвальнасць расце

Фота з архіва ТАСС
Фота з архіва ТАСС
9 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Павільён Беларусі на ВДНГ у Маскве карыстаецца папулярнасцю ў расіян, яго наведвальнасць расце. Гэты факт канстатавала ў размове з журналістамі саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Дар'я Шманай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат нагадала, што на працягу першага паўгоддзя ў беларускім павільёне прайшлі маштабныя прэзентацыі ўсіх абласцей Беларусі і Мінска. "Са студзеня месяца мы правялі шырокі парад рэгіянальных выставак, прэзентавалі прамысловую кааперацыю, міжрэгіянальнае супрацоўніцтва з абласцямі Расіі, культурны і турыстычны патэнцыял нашых рэгіёнаў. Гэтымі днямі завяршылася выстаўка, прысвечаная важнай даце ў жыцці нашай дзяржавы - 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А сёння тут адкрылася выстаўка да 25-годдзя Свята-Елісавецінскага манастыра", - сказала яна.

"Аб прывабнасці нашага павільёна сведчаць лічбы: са студзеня па чэрвень колькасць наведвальнікаў склала 850 тыс., якія атрымалі магчымасць набыць тавары беларускай вытворчасці. Гэта лічба на 21 працэнт перавышае паказчык аналагічнага перыяду мінулага года. Мы думаем, што да канца года мы выйдзем на 1,5 млн наведвальнікаў. Калі гаварыць пра тавараабарот у павільёне, то тэмп росту склаў 120 працэнтаў. Гэта сведчыць аб тым, што наш павільён сапраўды карыстаецца папулярнасцю", - падкрэсліла Дар'я Шманай.

Гаворачы аб планах на бліжэйшую будучыню, саветнік-пасланнік паведаміла, што ў хуткім часе ў цэнтр павільёна вернецца макет Кургана Славы, які дэманстраваўся ў час Дзён Мінска. А на адкрытай пляцоўцы каля павільёна ўжо з'явілася самая вялікая шына, што выпускаецца на бабруйскім прадпрыемстве "Белшына", якая стала ў наведвальнікаў ВДНГ папулярнай фотазонай. Акрамя таго, плануецца разгарнуць пастаянную экспазіцыю абласцей Беларусі і Мінска. "У кожнай вітрыне мы хочам паказаць патэнцыял кожнага рэгіёна. Гэта значыць аддадзім павільён на водкуп нашым абласцям, яны самі вырашаць, што тут паказаць і як адлюстраваць свой імідж", - адзначыла дыпламат.

А ў канцы года ў павільёне Беларусі на ВДНГ плануецца правесці выстаўку, якая будзе прысвечана Году якасці. "Уласна, увесь павільён у нас прысвечаны гэтаму, тут мы прадстаўляем наш прадукт. Тым не менш мы хочам правесці спецыяльную выстаўку, прысвечаную Году якасці", - рэзюмавала Дар'я Шманай.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі