Сцяг Панядзелак, 26 жніўня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 сакавіка 2019, 16:24

Сезон фантанаў адкрыецца ў Мінску 26 красавіка

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сезон фантанаў адкрыецца ў Мінску 26 красавіка. Урачыстая цырымонія ў гонар гэтай падзеі традыцыйна пройдзе каля самага вялікага па плошчы гарадскога фантана, размешчанага перад Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве "Мінскзялёнбуд".

У музычным тэатралізаваным паказе прымуць удзел артысты тэатраў, дзіцячыя творчыя калектывы.

У красавіку павінны пачаць працаваць і атракцыёны ў гарадскіх парках. Навацыя гэтага года - укараненне плацежна-прапускной сістэмы з відэанаглядам, праект рэалізуецца паэтапна ў парках імя Чалюскінцаў і Горкага. Акрамя таго, наведвальнікаў чакаюць новыя забавы. Так, у парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў павінен з'явіцца трохузроўневы лабірынт. Гульнявы комплекс з тунэлямі, горкамі і перашкодамі для дзяцей ад трох да 12 гадоў размесціцца каля танцавальнай пляцоўкі "Сустрэча".

Усяго на абслугоўванні "Мінскзялёнбуда" знаходзяцца 34 гарадскія фантаны і 56 атракцыёнаў. Перад адкрыццём сезона праводзіцца комплексная падрыхтоўка абсталявання, прыбіранне тэрыторый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі