23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выставу "Жывыя, пакуль помнім", створаную па выніках пленэру, які быў прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адкрылі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дырэктар НЦСМ Сяргей Крыштаповіч адзначыў, што цэнтр распрацаваў канцэпцыю плэнеру і маршрут па мясцінах трагедыі. "У пленэры прынялі ўдзел 12 аўтараў: маладыя мастакі, студэнты Акадэміі мастацтваў, члены Беларускага саюза мастакоў. Мы хацелі прысвяціць мерапрыемства не толькі перамозе і шчасцю, якое зведалі нашы продкі ў 1944-м, але і таму болю і пакутам, якія перажыў наш народ на шляху да дасягнення гэтага шчасця", - сказаў Сяргей Крыштаповіч.
Ён дадаў, што мастакі наведалі мясціны, дзе былі ўстаноўлены музеі, мемарыяльныя знакі, капліцы, а таксама канцлагеры ў Чырвоным Беразе і Азарычах. "Мы хацелі, каб маладыя мастакі адчулі жах вайны, які перажылі іх прабабкі і прадзеды. Была пастаўлена задача пераасэнсаваць убачанае, знайсці паэтычны ход, метафару, філасофскую глыбіню і выказаць яе ў маляўнічым творы, і гэта атрымалася. Юныя мастакі стварылі глыбокія творы, таму маладое пакаленне адказала на задачу вельмі змястоўна", - падкрэсліў Сяргей Крыштаповіч.
Дырэктар НЦСМ Сяргей Крыштаповіч адзначыў, што цэнтр распрацаваў канцэпцыю плэнеру і маршрут па мясцінах трагедыі. "У пленэры прынялі ўдзел 12 аўтараў: маладыя мастакі, студэнты Акадэміі мастацтваў, члены Беларускага саюза мастакоў. Мы хацелі прысвяціць мерапрыемства не толькі перамозе і шчасцю, якое зведалі нашы продкі ў 1944-м, але і таму болю і пакутам, якія перажыў наш народ на шляху да дасягнення гэтага шчасця", - сказаў Сяргей Крыштаповіч.
Выстава прадоўжыць сваю работу да 29 верасня.-0-
Фота Надзеі Касцецкай