9 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Заходнія палітыкі рыхтуюць грамадскую думку ў сваіх краінах да новага паходу на Усход. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка 9 снежня ў Маскве на сумесным пасяджэнні Савета і 17-м пленарным пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Зусім нядаўна мы адзначылі 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наступны год - год 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. З гэтай вайны мы вынеслі галоўны ўрок: нацызм - гэта абсалютнае зло. Злачынствам фашыстаў няма і не можа быць апраўдання і даравання. Ні тады, ні цяпер, ні ў будучым. Перад цяперашнім пакаленнем стаіць не менш сур'ёзная задача - не дапусціць фальсіфікацыі гісторыі, рэвізіі вынікаў вайны і прыніжэння ролі савецкага народа ў вызваленні Еўропы ад "карычневай чумы". Мы бачым, як у краінах Захаду разбураюць помнікі савецкім воінам, узводзяць мемарыялы нацыстам і іх памагатым, ушаноўваюць ветэранаў СС. І што асабліва небяспечна - рыхтуюць грамадскую думку да новага паходу на Усход", - сказаў Ігар Сергяенка.
У сувязі з гэтым ён назваў своечасовым запланаванае на пасяджэнні прыняцце звароту ПА АДБК да народаў дзяржаў - членаў арганізацыі і парламентарыяў краін свету ў сувязі з 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
"Ва ўмовах татальнай мілітарызацыі планеты, імклівай дэградацыі міжнароднага права і адмовы Захаду ад прынцыпу непадзельнасці бяспекі павінен гучаць голас праўды і розуму. Адной з прычын новай сусветнай вайны, у якую нас спрабуюць уцягнуць, з'яўляецца крах заходняй, каланіяльнай па сваёй сутнасці мадэлі эканамічных адносін, якая дыскрэдытавала сябе ў вачах сусветнай супольнасці. Менавіта таму краіны глабальнай большасці спрабуюць выбудаваць справядлівую, шматбаковую сістэму, у якой няма месца пратэкцыянізму, нелегітымным санкцыям і палітызацыі эканамічных адносін", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.-0-