Сцяг Серада, 4 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 лістапада 2019, 10:38

Савет па выставачнай, кірмашовай і кангрэснай дзейнасці створаны ў Беларусі

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжведамасны савет па пытаннях выставачнай, кірмашовай і кангрэснай дзейнасці ў Беларусі створаны пастановай Савета Міністраў ад 27 лістапада 2019 года нумар 806, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Савет з'яўляецца пастаянна дзеючым кансультатыўным органам, які займаецца каардынацыяй названай дзейнасці, разглядам пытанняў яе развіцця. Яго ўзначаліў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч.

Пасяджэнні савета праводзяцца па меры неабходнасці. Арганізацыйным і інфармацыйным забеспячэннем яго дзейнасці будзе займацца Беларуская гандлёва-прамысловая палата.

Савет мае права ў межах сваёй кампетэнцыі прымаць рашэнні, неабходныя для каардынацыі і ўдасканалення ўзаемадзеяння дзяржорганаў, іншых арганізацый па праблемных пытаннях развіцця выставачнай, кірмашовай і кангрэснай дзейнасці ў Беларусі. Ён можа ўносіць у Савет Міністраў прапановы аб распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў для ўдасканалення гэтай дзейнасці.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі