Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2019, 09:01

Санэпідслужба значна скароціць праверкі ў прадпрымальніцкім асяроддзі

17 студзеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Санітарна-эпідэміялагічная служба мае намер значна зменшыць колькасць праверак у прадпрымальніцкім асяроддзі. Аб гэтым паведаміла 16 студзеня ў Брэсце намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Наталля Жукава, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

У Брэсце прайшоў Рэспубліканскі санітарна-эпідэміялагічны савет, на якім былі падведзены вынікі дзейнасці службы ў мінулым годзе і вызначаны задачы на 2019-ы. Было адзначана, што работа па павышэнні эфектыўнасці дзяржаўнага санітарнага нагляду, прафілактыцы інфекцыйных хвароб і фарміраванні ў насельніцтва культуры здароўя дала магчымасць дасягнуць устойлівай дадатнай дынамікі санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі. "Мы абмяркоўвалі, як захаваць узровень эпідэміялагічнай стабільнасці пры зніжэнні кантрольнай, нагляднай дзейнасці і адміністрацыйнай нагрузкі на бізнес. Мы павінны выбудоўваць работу з улікам лібералізацыі і неўмяшання ў дзейнасць бізнесу", - падкрэсліла Наталля Жукава.

Яна адзначыла значны рост зваротаў прадпрымальнікаў у санэпідслужбы па пытаннях, якія маюць растлумачальны характар, напрыклад, як арганізаваць той ці іншы від дзейнасці. "Гэта добры вынік прафілактычнай работы з прадпрымальніцкім асяроддзем. У той жа час мы павінны быць упэўнены ў бяспецы аб'ектаў і паслуг. Таму праверкі будуць праводзіцца, але іх будзе значна менш, і меры будуць мець папераджальны характар", - сказала галоўны санітарны ўрач.

Таксама на савеце абмяркоўвалася пытанне міжведамаснага ўзаемадзеяння па фарміраванні здаровага ладу жыцця ў насельніцтва. Паводле ацэнкі спецыялістаў, у гэтым плане ўвагі заслугоўвае вопыт Брэсцкай вобласці. "Тут рэалізуецца шэраг цікавых, важных для аховы здароўя праектаў, якія знаходзяць водгук у жыхароў рэгіёна. Хочацца адзначыць комплексны падыход у вырашэнні гэтых задач. У рабоце з насельніцтвам па фарміраванні здаровага асяроддзя, здаровага ладу жыцця тут актыўна ўдзельнічаюць абсалютна ўсе ведамствы. Гэтыя прафілактычныя праекты дастойны таго, каб іх распаўсюдзіць на іншыя тэрыторыі рэспублікі", - рэзюмавала Наталля Жукава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі