Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2020, 18:13

Санэпідслужба нагадала аб мерах прафілактыкі COVID-19 у аб'ектах гандлю і грамадскага харчавання

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санітарна-эпідэміялагічная служба Мінскай вобласці нагадала, якія меры прафілактыкі COVID-19 павінны выконваць прадпрыемствы і арганізацыі. Гэту інфармацыю прадаставіла БЕЛТА загадчыца аддзела гігіены Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кацярына Сухавер.

У аб'ектах гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання трэба размясціць інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы аб прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі. На ўваходзе павінны быць звесткі для наведвальнікаў аб неабходнасці захоўваць у чарзе дыстанцыю не меншую за 1-1,5 м адзін ад аднаго.

Каб было прасцей захоўваць дыстанцыю, на падлозе ў зоне кас і вузлоў разлікаў, аддзелаў прылавачнага гандлю і водпуску тавару, ліній раздачы на аб'ектах грамадскага харчавання трэба нанесці (абнавіць) разметку.

Трэба выкарыстоўваць сродкі дэзынфекцыі, якія маюць віруліцыдны эфект. Трэба часцей рабіць вільготнае прыбіранне з дэзсродкамі. Пры гэтым асаблівы акцэнт - на апрацоўцы ручак дзвярэй, поручняў, інвентарных карзін і калясак, дзверцаў і ключоў ад ячэек камер захоўвання, камп'ютарных клавіятур і мышак, тэлефонаў, гандлёва-касавага абсталявання.

Акрамя таго, каля ўсіх уваходаў у аб'екты гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання павінны быць дазатары з антысептыкам для рук. Гэта датычыцца і месцаў грамадскага карыстання (сталовыя, пакоі прыёму ежы работнікамі, туалеты). Дазатары з вадкім мылам трэба размясціць у туалетах. Персанал трэба забяспечыць сродкамі для аховы органаў дыхання (маскамі), пальчаткамі. Рэкамендуецца максімальна часта праветрываць памяшканні.

У службе дастаўкі прадаўцам-экспедытарам трэба працаваць у аднаразовых пальчатках, абавязкова выкарыстоўваць маскі, пры неабходнасці апрацоўваць рукі антысептыкам.

За невыкананне заканадаўства аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце і ігнараванне прафілактыкі вірусных інфекцый прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі