Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 жніўня 2019, 17:12

Сайт перапісу насельніцтва Беларусі пачне працаваць з поўначы 4 кастрычніка

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльны сайт перапісу насельніцтва 2019 года, на якім любы жадаючы зможа самастойна запоўніць апытальнік, пачне працаваць 4 кастрычніка. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прома-сайт па адрасах www.перепись.бел або www.census.by запусцім ужо заўтра. Там размешчаны інфармацыя аб папярэдніх перапісах і адлік часу да маючага адбыцца. Сам сайт пачне працаваць у поўнач 4 кастрычніка, - сказала Іна Мядзведзева. - Галоўная яго мэта - даць магчымасць перапісацца па інтэрнэце".

МСІ была выбрана з-за высокага даверу да інфармацыі, што ў ёй змешчана, паколькі даныя правяраюцца ў дзяржаўных крыніцах. Прайшоўшы працэдуру рэгістрацыі, чалавек атрымае перапісны ліст, дзе ўжо будуць пазначаны прозвішча, імя, імя па бацьку, асабісты нумар, дата і месца нараджэння. Застанецца дапоўніць яго адсутнай інфармацыяй - адукацыя, месца пражывання, колькі людзей з вамі пражывае і гэтак далей. МСІ дасць магчымасць максімальна спрасціць працэс. Пры гэтым перапісацца можна будзе з любога ўстройства, падключанага да інтэрнэту. Праграмны прадукт вельмі просты ў выкарастанні.

Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь пройдзе 4-30 кастрычніка 2019 года, папярэдні праводзіўся 10 гадоў таму. Адрозненнем цяперашняга стане магчымасць грамадзянам самастойна і ў зручны час запоўніць апытальныя лісты праз інтэрнэт. Таксама перапісацца можна будзе на стацыянарных участках. Яшчэ адзін спосаб - у сябе дома - у час вуснага апытання перапісчыка.

"Участкі будуць працаваць з 4 па 30 кастрычніка. Інтэрнэт-перапіс пройдзе з 4 па 18 кастрычніка, па 21 кастрычніка мы бяром час, каб зверыць спісы. І потым нашы перапісчыкі пойдуць да насельніцтва - тых, хто да 18 чысла не перапісаўся. Той, хто перапісаўся па інтэрнэце, пасля заканчэння запаўнення апытальніка атрымае сертыфікат аб гэтым (у ім пазначаны толькі прозвішча, імя, імя па бацьку і месца пражывання). Гэты дакумент можна скачаць. І калі раптам да такога чалавека прыйдзе перапісчык, можна прад'явіць сертыфікат", - растлумачыла Іна Мядзведзева.

Яна асабліва падкрэсліла, што прыняты ўсе меры па абароне інфармацыі. Даныя, якія перанакіроўваюцца па інтэрнэце, будуць шыфравацца і паступаць на закрыты сервер Белстата. Аператыўна-аналітычны цэнтр, кампаніі ПВТ, якія выйгралі тэндар, у аснову таксама ставяць бяспеку і канфідэнцыяльнасць даных, атрыманых у ходзе перапісу. "Права апрацоўваць гэту інфармацыю ёсць толькі ў некалькіх чалавек, выдзелены пакой, у які могуць увайсці толькі яны. Усе даныя перш за ўсё будуць абязлічвацца - кожнаму чалавеку будзе прысвоены нумар, а прозвішча, імя, імя па бацьку і адрас выключаны. Далей пачнецца работа па агрэгацыі даных - менавіта яны стануць асновай для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў", - сказала на заканчэнне кіраўнік Белстата.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі