Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 снежня 2021, 14:54

Развіваючыя матэрыялы для дзяцей і гігіенічныя наборы для сем'яў даставілі ад ЮНІСЕФ бежанцам

7 снежня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Груз гуманітарнай дапамогі бежанцам даставілі прадстаўнікі ЮНІСЕФ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У складзе грузу гігіенічныя наборы, кожны з якіх разлічаны на адну сям'ю, а таксама дзіцячыя гігіенічныя і развіваючыя наборы.

"Гэта не першая наша дапамога бежанцам. Раней праз Чырвоны Крыж дастаўлялі ім коўдры, цёплае адзенне і абутак, у тым ліку для жанчын і дзяцей. Першая партыя сумарна была на Br75 тыс. Цяпер у партыі наборы для дзяцей, каб яны, нягледзячы на складаную сітуацыю, маглі развівацца", - расказала старшы каардынатар інфармацыйнай дзейнасці Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі Хрысціна Дулевіч. Таксама яна расказала, што па выніках сённяшняй місіі будзе ацэньвацца стан дзяцей, якія знаходзяцца тут, іх патрэбнасці, каб у далейшым аказаць ім неабходную дапамогу.

Сёння ідзе 30-ы дзень для бежанцаў на граніцы. Яны знаходзяцца ў пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры побач з пунктам пропуску "Брузгі". Гуманітарная дапамога бежанцам ад арганізацый, прадпрыемстваў краіны, неабыякавых жыхароў дастаўляецца рэгулярна. Забяспечваюцца яны прадуктамі харчавання, цёплымі рэчамі, сродкамі гігіены і іншымі неабходнымі рэчамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі