Фота з архіва
18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2025 годзе Беларускае тэлеграфнае агенцтва сумесна з газетай "7 дней" пачынае маштабны праект да 80-годдзя Перамогі. На працягу цэлага года мы будзем расказваць пра беларусаў, якія прымалі ўдзел у першым Парадзе Перамогі. І нам патрэбна дапамога чытачоў.
Гэтыя людзі прайшлі Сталінградскую і Курскую бітвы, вызвалялі Беларусь, многія з іх дайшлі да Берліна. А 24 чэрвеня 1945 года яны пераможным маршам прайшлі па Краснай плошчы ў Маскве. На першы пасляваенны Парад Перамогі запрасілі тых, хто вызначыўся ў баях і меў баявыя ордэны. Тысячы салдат і афіцэраў, сярод якіх было больш за тры сотні беларусаў. На жаль, нам вядомы імёны і лёс далёка не ўсіх з іх. Таму мы вырашылі папрасіць аб дапамозе нашых чытачоў.
Калі вы - сваяк або знаёмы франтавіка, які прымаў удзел у Парадзе Перамогі на Краснай плошчы ў чэрвені 1945 года, і гатовы падзяліцца з намі яго гісторыяй і фатаграфіямі, патэлефануйце па тэлефоне 8-017-311-33-17 або напішыце пісьмо на электронную пошту ygavrilenko@belta.by

Пра многія подзвігі герояў Вялікай Айчыннай дагэтуль ведаюць толькі іх сем'і і блізкія сябры. Мы хочам гэта выправіць. Давайце разам раскажам гісторыю нашых Пераможцаў.-0-