24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія адносіцца да бяспекі Беларусі гэтак жа, як і да сваёй бяспекі. Аб гэтым заявіў журналістам Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Уладзімір Пуцін адзначыў, што Расія рэгулярна праводзіць вучэнні стратэгічных і нестратэгічных ядзерных сіл стрымлівання. Цяпер, пасля размяшчэння нестратэгічнай ядзернай зброі ў Беларусі, да гэтых трэніровак прыцягнуты і беларускія саюзнікі.
"Мы да бяспекі Беларусі адносімся гэтак жа, як і да бяспекі Расійскай Федэрацыі. Гэта ключавы элемент нашага ўзаемадзеяння ў гэтай сферы", - падкрэсліў ён.
Расійскі лідар таксама звярнуў увагу, што Расія цалкам выконвае міжнародныя абавязацельствы ў галіне ядзерных узбраенняў. "Тут няма нічога, што мы парушылі б. І няма нічога незвычайнага ў параўнанні з работай таго ж блока НАТА: там рэгулярна праходзяць такія ж вучэнні, да якіх прыцягваюцца краіны НАТА, на тэрыторыі якіх размешчана тактычная амерыканская ядзерная зброя. З прыцягненнем іх ваеннаслужачых, баявых самалётаў і іншых сродкаў дастаўкі", - адзначыў Прэзідэнт.
"У нас усё адбываецца ў планавым парадку, мы нічога не нагнятаем. Але ўсё павінна быць адпрацавана: гэта такая сфера, дзе нельга дапусціць ніякіх ні збояў, ні памылак, ні нязладжансці", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.-0-