22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын па даручэнні Прэзідэнта ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды работнікам розных сфер, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У гэтай зале сабраліся лепшыя прадстаўнікі працоўных калектываў нашай краіны, - адзначыў Аляксандр Турчын. - Сярод узнагароджваемых - прадстаўнікі падатковых органаў, прамысловасці, лясной гаспадаркі, аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва, культуры, спорту, дзяржаўныя служачыя. Сваім прыкладам вы даказваеце, што працавітасць, прафесіяналізм, адказны падыход і неабыякавасць заўсёды прыводзяць да высокіх рэзультатаў. Усё гэта ўмацоўвае аўтарытэт дзяржавы, павышае ўзровень яе дабрабыту і ў выніку мяняе да лепшага жыццё нашых грамадзян".
Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што менавіта ў штодзённай сумленнай, карпатлівай і самаадданай працы заключаецца поспех любой справы. "Асабліва хочацца вылучыць тых, хто адзначаны медалём "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый". Вы сваёй працай захавалі сапраўды нацыянальны здабытак - нашы ўнікальныя лясы", - сказаў Аляксандр Турчын.

Ад імя ўрада і сябе асабіста ён павіншаваў прысутных са знамянальнай падзеяй. "Няхай гэта ўзнагарода натхняе на новыя здзяйсненні на карысць роднай Беларусі, а вы будзеце для іншых прыкладам таго, як трэба шчыра любіць сваю краіну, рабіць усё для яе развіцця і працвітання. Немалая частка вашага поспеху - гэта цярпенне, падтрымка і дапамога вашых родных і блізкіх, сяброў і працоўных калектываў. Вялікая ўдзячнасць ім за гэта", - дадаў прэм'ер-міністр і пажадаў узнагароджаным моцнага здароўя, новых прафесійных вышынь і дабрабыту.

Медаль "За працоўныя заслугі" ўручаны рэктару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вадзіму Богушу. "Высокая ацэнка, дадзеная Прэзідэнтам, успрымаецца як узнагарода, якая ўручана не асабіста мне, а вялікаму калектыву, які працуе разам са мной, падтрымлівае дома. Адназначна, без сям'і і без калег высокіх вынікаў дабівацца проста немагчыма", - упэўнены ён і дадаў, што таксама гэта і задача на перспектыву, матывацыя для далейшага руху наперад.
Падзяку Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё газавай галіны атрымаў намеснік начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела філіяла "Баранавіцкае вытворчае ўпраўленне" вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Брэстаблгаз" Уладзіслаў Барткевіч. "Сёння крыху хвалююча, - адзначыў ён. - Гэта ацэнка не толькі маёй працы, але і ўсіх газавікоў Брэстчыны, у прыватнасці Баранавіцкага рэгіёна. Вядома, яна накладвае пэўныя абавязкі ў будучым, матывуе лепш выконваць тыя задачы, якія ставіць дзяржава перад намі, у прыватнасці, у абслугоўванні насельніцтва. Мы заўсёды стараліся падыходзіць з душой".
У прафесіі Уладзіслаў Барткевіч ужо 36 гадоў. "Калі б не любіў сваю справу, столькі б не адпрацаваў у сферы. Пачынаў механікам, быў начальнікам службы транспарту, галоўным інжынерам, начальнікам газанапаўняльнай станцыі. Цяпер - намеснік начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела. Калі даведаўся аб узнагароджанні, адразу падзяліўся з сям'ёй. Першыя эмоцыі - радасць за ўсіх, у першую чаргу, за калектыў. Не было б каманды, не было б і гэтай узнагароды", - адзначыў Уладзіслаў Барткевіч.
У ліку ўзнагароджаных медалём "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый" - галоўны ляснічы дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Палескі лясгас" Дзмітрый Бакунец. На гэтай пасадзе ён працуе ўжо больш за сем гадоў, а ў прафесіі - 27.
"Для мяне гэта незабыўная падзея. Будзе, аб чым расказаць дзецям, унукам, - падзяліўся ён. - Самая галоўная задача, якая стаіць перад галіной, закончыць распрацоўку бураломных лесасек. Хоць мы знаходзімся ў Брэсцкай вобласці, але дапамагаем нашым калегам у ліквідацыі наступстваў непагоды. І цяпер там працуюць людзі, пацярпелі вялікія тэрыторыі. Немалаважная задача - вырасціць лес для будучых пакаленняў. Таксама змагаемся з ляснымі пажарамі. Важна прааналізаваць кожны выпадак, аператыўна ўносіць змяненні ў тактыку тушэння".
Выбраць шлях у жыцці галоўнаму ляснічаму Палескага лясгаса дапамог родны брат, які вучыўся ў Полацкім лясным тэхнікуме. "Я толькі вярнуўся з арміі, і ён гаворыць: давай, паступай. Зацікавіў мяне. Так і застаўся працаваць у лясной гаспадарцы. Ніколі не разглядаў іншыя сферы. Работу люблю - атрымліваеш задавальненне, калі ўсё атрымліваецца", - расказаў Дзмітрый Бакунец.
Медаль за "Працоўныя заслугі" ўручаны таксама загадчыку жывёлагадоўчай фермы "Капцёўка" Гродзенскай птушкафабрыкі Феліксу Юроўскаму. Ён ужо на пенсіі, але прадаўжае працаваць. Акрамя асноўных абавязкаў узначальвае ветэранскую арганізацыю прадпрыемства і Капцёўскага сельсавета. "У сельскай гаспадарцы я ўжо 45 гадоў. Многія з майго інстытуцкага выпуску памянялі прафесію, а я застаўся на ранейшым месцы. Наша гаспадарка шматгаліновая. Раней было вельмі цяжка, цяпер мяняюцца тэхналогіі. Не так стала напружана, як раней. Да таго, як трапіў на Гродзенскую птушкафабрыку, працаваў шмат гадоў галоўным заатэхнікам па размеркаванні ў Мінскай вобласці, потым пераехаў на радзіму ў Гродзенскі раён. У нас штогод павялічваюцца паказчыкі па вытворчасці малака, удоях, па вырошчванні маладняку. На ферме створаны ўсе ўмовы для работы, сваімі сіламі добраўпарадкавалі тэрыторыю. Пабудавалі Дом жывёлавода, альтанкі, майстэрню, аркі для вінаграду, пасадзілі фруктовы сад", - расказаў Фелікс Юроўскі.

Усяго сёння ўзнагароды атрымалі каля паўсотні чалавек. Акрамя медалёў "За працоўныя заслугі", "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый", Падзякі Прэзідэнта ўручаны медалі Францыска Скарыны, медалі "За бездакорную службу" ІІІ ступені.-0-
Фота Максіма Гучака