Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 верасня 2024, 10:42

"Прыносьце дзённік, буду двойку ставіць". Герантолаг расказала аб падыходах у рабоце з пажылымі

Людміла Жылевіч
Людміла Жылевіч
30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыялісты шукаюць розныя падыходы пры рабоце з пажылымі людзьмі і іх сваякамі, расказала кіраўнік Рэспубліканскага геранталагічнага цэнтра (актыўнага даўгалецця), галоўны пазаштатны спецыяліст па герыятрыі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" на тэму "Усебаковая падтрымка пажылых людзей у Беларусі".

Паводле яе слоў, цяпер герантолагі паглыбляюцца ў накіраванне навучання сваякоў пажылых людзей. Іх важна навучыць жыць з чалавекам, які мае ўзроставыя праблемы. Гэта не толькі маламабільнасць, але і псіхічныя парушэнні, у прыватнасці хвароба Альцгеймера або дэменцыя. Сваякі павінны разумець, як працаваць з любімым чалавекам, каб ён заставаўся з імі як мага даўжэй.

Людміла Жылевіч адзначыла, што спецыялісты Рэспубліканскага геранталагічнага цэнтра пры рабоце з пацыентамі і іх сваякамі шукаюць розныя падыходы. "Часам нават кажу: "Прыносьце дзённік, буду двойку ставіць", калі дрэнна паводзіць сябе пажылы чалавек", - падзялілася герантолаг. Яна дадала, што часам пажылыя людзі ідуць на камунікацыю, а часам абсалютна негатыўна ставяцца да ўсяго.

Кіраўнік цэнтра заўважыла, што ў рабоце з пажылымі няма дробязей. Таму ў цэнтры створана асяроддзе, якое стымулюе пажылых людзей узаемадзейнічаць, матывуе на фізічную актыўнасць.
Герантолаг таксама расказала аб развіцці сацыяльных паслуг, што прадугледжана Нацыянальнай стратэгіяй "Актыўнае даўгалецца - 2030". "Мы вучымся працаваць разам: сацыяльныя і медыцынскія работнікі. Важна не проста дапамагаць, а дапамагаць правільна", - дадала яна.

Людміла Жылевіч звярнула ўвагу на тое, што ўрачоў агульнай практыкі, памочнікаў урача вучаць асаблівасцям вядзення пажылых пацыентаў, камунікацыі з імі, назначэння лекавых сродкаў. Асобна адзначыла падтрымку пажылых людзей з боку дзяржавы. Паводле слоў кіраўніка цэнтра, дзяржава робіць усё магчымае, каб такія людзі не заставаліся адны.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі