10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын па даручэнні Прэзідэнта ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды работнікам розных сфер, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння мы ўзнагароджваем людзей, якія сваім талентам і самаадданай працай уносяць значны ўклад ва ўмацаванне і развіццё нашай роднай Беларусі. Кожны з вас - прыклад высокага прафесіяналізму, узор адданасці і служэння сваёй справе. Дзяржава па заслугах ацаніла ваш уклад", - адзначыў Аляксандр Турчын.
Сярод узнагароджаных - прадстаўнікі падатковых органаў, аграпрамысловага комплексу, лясной і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, статыстыкі, адукацыі, культуры і іншых сфер.
"Вашы дасягненні служаць фундаментам для далейшага працвітання нашай дзяржавы, робяць нашу краіну мацнейшай, умацоўваюць яе суверэнітэт. Сваёй сумленнай працай вы натхняеце моладзь і дэманструеце, што працавітасць і добрасумленнасць даюць магчымасць дасягаць высокіх паказчыкаў, умацоўваючы адзінства беларускага народа", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.
Ад імя ўрада і ад сябе асабіста Аляксандр Турчын павіншаваў удзельнікаў цырымоніі з гэтай знамянальнай падзеяй.
"Сённяшняя ўзнагарода - не проста ацэнка вашых заслуг. Гэта сведчанне таго, што краіна бачыць, цэніць і разлічвае на такіх людзей, як вы. Ваша праца - уклад у фундамент нашай агульнай будучыні, арыенцір для маладога пакалення. Няхай гэта ўзнагарода стане для вас крыніцай сіл і стымулам да новых дасягненняў на карысць краіны і беларускага народа. Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, дабрабыту і поспехаў у вашай высакароднай працы", - адзначыў прэм'ер-міністр.
Медаль Францыска Скарыны за шматгадовую плённую працу і высокі прафесіяналізм уручаны галоўнаму рэдактару рэдакцыі па асвятленні дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь РУП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" Яўгену Ваньшыну.
Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у газіфікацыю краіны ўдастоены вядучы інжынер аддзела аўтаматызаваных сістэм кіравання ВУ "АйЦіГаз" РУП "Віцебскаблгаз" Васіль Бобрыкаў. Пасля ўніверсітэта ён працаваў на прадпрыемстве мастаком-афарміцелем, паступова павышаў сваю кваліфікацыю: вучыўся сам, асвойваў новыя сферы і ў 2017 годзе перайшоў у IT-галіну.
"Работа ў нас камандная. Рэалізуем розныя праекты для вобласці і краіны, дапамагаем умацоўваць імідж "Віцебскаблгаза" і развіваць лічбавізацыю прадпрыемства. Падзяка Прэзідэнта для мяне - аванс на будучае, каб дасягаць яшчэ большых вышынь", - адзначыў Васіль Бобрыкаў.
Сярод узнагароджаных - прадстаўнікі лясной галіны. Іван Енін працуе ў Лёзненскім лясгасе Віцебскага ВЛГА вадзіцелем аўтамабіля па перавозцы лесу ўжо 27 гадоў. "Эмоцыі перапаўняюць, - адзначыў ён. - Гэта ўзнагарода - заслуга не толькі мая, але і ўсяго нашага дружнага калектыву, кіраўніцтва. Я ўжо на пенсіі, але для роднай Беларусі гатовы працаваць да 90 гадоў. Для мяне працаваць і дыхаць - два сінонімы. Нават не ўяўляю, што рабіць без работы. Вадзіцельскі стаж - 48 гадоў. Увесь гэты час займаюся любімай справай і лічу сябе шчаслівым чалавекам".
Радасць ад сённяшняй падзеі з Іванам Васільевічам падзялілі блізкія - жонка, дзве дачкі, чатыры ўнучкі, зяць, васьмігадовы ўнук. "Было каму за мяне парадавацца. Медаль збіраюся аддаць потым унуку як памяць", - адзначыў субяседнік.
Заслужаную ўзнагароду ўручылі таксама аператару машыннага даення КСУП "Пескаўцы" Лідскага раёна Алене Цывінскай. У гаспадарцы яна працуе 45 гадоў, з'яўляецца маці чатырох сыноў. "Хоць шмат гадоў на пенсіі, не хочацца сыходзіць, - падзялілася яна. - Сакрэт поспеху - у працавітасці. Стараюся выконваць абавязкі якасна, добрасумленна. Дзеці мной ганарацца, унукі таксама. У Лідскім раёне наша гаспадарка паказвае дастойныя рэзультаты, ідзём на другім месцы - малако ў нас экстра-класа. Кіраўніцтва падтрымлівае, і мы стараемся, ні ў чым не маем патрэбы".-0-